У 1900-1901 навучальным годзе тут вучылася 26 хлопчыкаў, 5 дзяўчынак. Адным з першых настаўнікаў працаваў Захарый Грыб. У канцы 19 — пачатку 20 ст. настаўнікам быў выхаванец Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Дз.Іваноў, а законанастаўнікам — ксёндз, выпускнік Віленскай каталіцкай семінарыі Антоній Яблонскі. У 1921 годзе адкрылася польская сямігадовая школа. У 1939-1941гг. у вёсцы была адкрыта вячэрняя школа. Наведвала 40 вучняў. Сваю дзейнасць яна аднавіла ў пасляваенны час і з 1952 года працуе як сярэдняя. Сучасны тыпавы будынак школы здадзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе.
У пасляваенныя гады на пасадзе дырэктара працавалі З.А. Сошнеў, М.М. Пузіноўскі, А.А. Канановіч, М.І. Касяк, І.І. Германчук, І.М. Кірышчэнка, А.З. Вішнеўскі, Г.І. Швабовіч, М.Ю. Швабовіч, з 2012 года — Сульжыцкая Л.У.
Сярод настаўнікаў есць выпускнікі школы: З.І.Цяшкевіч, В.У.Бернатовіч, Г.І.Швабовіч, С.А.Савасцінкевіч, Л.С.Млыноўская, Т.Т.Тамашэвіч, Н.В.Куняўская, А.І.Тамашэвіч. Усе жыцце прысвяцілі выхаванню моладзі педагогі Е.У.Пяткевіч, А.Р.Матусевіч, Ж.М.Кірышчэнка, З.І Цяшкевіч, Л.Ф.Цяшкевіч, Г.І.Варанецкая, І.Б.Дзедзюль, Л.І.Дзедзюль, Г.Б.Дарашкевіч, Д.К.Міхайлоўская, М.С.Мацвейка. Больш за сорак гадоў адпрацаваў выкладчыкам фізікі Дз.М.Матусевіч.
У пасляваенны час школа зрабіла 63 выпускі. З 1 верасня 2007 года створана Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мураванаашмянкоўскі вучэбна — педагагічны комплекс яслі -сад — сярэдняя школа».
З 1 верасня 2022г. ўстанова адукацыі перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыіі «Мураванаашмянкоўская сярэдняя школа».