Мэта:
Стварэнне ўмоў для ўдасканалення адзінай адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі праз арганізацыю метадычнай работы ва ўстанове адукацыі як аснову для павышэння ўзроўня прафесіналізма педагогаў.
Задачы:
1.Працягнуць работу па павышэнні якасці ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, аказанне платных адукацыйных паслуг.
2. Накіраваць работу выхавальнікаў на развіццё ўменняў і навыкаў у розных відах дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту шляхам удасканалення прадметна-развіваючага асяроддзя.
3. Забяспечваць рэалізацыю правоў кожнага навучэнца на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з яго патрабаваннямі і магчымасцямі праз функцыянаванне класа і групы інтэграванага навучання і выхавання.
4. Забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу, бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання CAVID 19, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабоды чалавека, любові да Радзімы, сям’і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця
5. Працягнуць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу, якаснага функцыянавання здароўезберагальнага асяроддзя праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў, праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы адукацыі.