У 1890 годзе ў в. Мураваная Ашмянка працавала народнае вучылішча.
У 1900-1901 навучальным годзе тут вучылася 26 хлопчыкаў, 5 дзяўчынак. Адным з першых настаўнікаў працаваў Захарый Грыб. У канцы 19 — пачатку 20 ст. настаўнікам быў выхаванец Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Дз.Іваноў, а законанастаўнікам — ксёндз, выпускнік Віленскай каталіцкай семінарыі Антоній Яблонскі. У 1921 годзе адкрылася польская сямігадовая школа. У 1939-1941гг. у вёсцы была адкрыта вячэрняя школа. Наведвала 40 вучняў.
У 1900-1901 навучальным годзе тут вучылася 26 хлопчыкаў, 5 дзяўчынак. Адным з першых настаўнікаў працаваў Захарый Грыб. У канцы 19 — пачатку 20 ст. настаўнікам быў выхаванец Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Дз.Іваноў, а законанастаўнікам — ксёндз, выпускнік Віленскай каталіцкай семінарыі Антоній Яблонскі. У 1921 годзе адкрылася польская сямігадовая школа. У 1939-1941гг. у вёсцы была адкрыта вячэрняя школа. Наведвала 40 вучняў. Сваю дзейнасць яна аднавіла ў пасляваенны час і з 1952 года працуе як сярэдняя. Сучасны тыпавы будынак школы здадзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе.
У пасляваенныя гады на пасадзе дырэктара працавалі З.А. Сошнеў, М.М. Пузіноўскі, А.А. Канановіч, М.І. Касяк, І.І. Германчук, І.М. Кірышчэнка, А.З. Вішнеўскі, Г.І. Швабовіч, М.Ю. Швабовіч, з 2012 года — Сульжыцкая Л.У.