29 сакавіка 2024 года адбыўся педагагічны савет «Кампетэнтнасць педагога — умова павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу». Настаўнікі Вольга Станіславаўна Супрановіч, Вольга Станіславаўна Зык, Крысціна Іосіфаўна Мацкевіч падзяліліся педагагічным майстэрствам з калегамі падчас правядзення майстар-класаў і вучэбнага практыкума. Педагог-псіхолаг Антаніна Іванаўна Кесса азнаёміла з вынікамі дыягностыкі прафесійная кампетэнтнасці педагогаў. Дырэктар школы Людміла Уладзіміраўна Сульжыцкая і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марына Генрыхаўна Муліца выступілі з аналізам выканання рашэнняў педагагічнага савета ад 05.05.2023 года і з праектам рашэння педагагічнага савета ад 29.03.2024 года.