21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, вучні 9-11 класаў, педагагічныя работнікі і кіраўніцтва Мураванаашмянкоўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце. Пасля напісання тэксту «Успаміны маленства» была арганізавана самаправерка па ўзоры, падчас якой кожны ўдзельнік змог праверыць свае веды па арфаграфіі і пунктуацыі. Галоўным вынікам гэтай дыктоўкі была не наяўнасць або адсутнасць памылак, а атрыманая асалода ад сакавітага роднага беларускага слова.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *