Урачыстыя школьныя лінейкі прайшлі ва ўстановах адукацыі па ўсёй краіне. Для вучняў — гэта заўжды прыемнае свята, якое сімвалізуе пераход на наступную ступень жыцця, прыбліжае яшчэ на адзін крок да даросласці. Асабліва хвалюючым з’яўляецца гэта свята для нашых выпускнікоў 9 і 11 классаў. Гэта традыцыя развітання са школай, з усімі яе радасцямі і гаротамі, поспехамі і няўдачамі. Як доказ вялікай любові да сваёй школы, сваёй радзімы нашы выпускнікі выказалі словы ўдзячнасці настаўнікам і работнікам установы, выпусцілі шары, як прызнанне ў любові, як абяцанне заўсёды памятаць свой родны край і сваю школу ў Год добраўпарадкавання краіны і 80-годзя Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *